Прэзідэнт Францыі: Сабор Парыжскай Богамаці павінен быць адноўлены на працягу 5 гадоў

17 апреля 2019

Францыя збіраецца правесці міжнародны конкурс архітэктараў для аднаўлення шпіля  сабора Нотр-Дам-дэ-Пары. Пытанне рэканструкцыі сёння разглядалася на пасяджэнні ўрада. 

Там падзякавалі парыжскім пажарным, якія ўдзельнічаюць у тушэнні агню, назваўшы кожнага з іх героямі. Раней прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заявіў, што сабор Парыжскай Богамаці павінен быць адноўлены на працягу пяці гадоў. Чакаецца, што ў найбліжэйшы час урад прапануе законапраект аб рэканструкцыі. 

Званы ўсіх каталіцкіх храмаў Францыі  зазвоняць сёння ў знак салідарнасці з саборам Парыжскай Богамаці - гэта адбудзецца роўна ў 18:20 па мясцовым часе - у тую самую гадзіну, калі ў адным з сімвалаў французскай сталіцы пачаўся пажар. У акцыі прымуць удзел каля сотні сабораў - аб гэтым паведамляе Канферэнцыя каталіцкіх епіскапаў  Пятай рэспублікі. Там назвалі  пажар у Нотр-Даме - "шакіруючым".

Напярэдадні званы па саборы Парыжскай Богамаці званілі і ў Вестмінстэрскім Абацтве ў Лондане, а ўжо заўтра будуць гучаць па ўсім Злучаным Каралеўстве. Агульны аб'ём ахвяраванняў на аднаўленне Нотр-Дама-дэ-Пары, паводле  апошніх падлікаў, перавышае 700 мільёнаў еўра.