Прэзідэнт Францыі правядзе нараду па расследаванні забойства паліцэйскага

14 июня 2016

У Елісейскім палацы сёння прэзідэнт Францыі правядзе нараду па расследаванні забойства паліцэйскага. Напярэдадні позна вечарам у прыгарадзе Парыжа джыхадыст зарэзаў афіцэра ля яго дома і захапіў у заложнікі сям'ю. Пасля беспаспяховых перамоў спецназ пайшоў на штурм. Жанчыну знайшлі мёртвай, а трохгадовы сын у шоку. Матывы злачынца пакуль невядомыя. У момант забойства ён нібы выкрыкваў ісламісцкія лозунгі. Адказнасць за напад узяла на сябе "Ісламская дзяржава".