Прэм'ер-міністр Сербіі перамагае на прэзідэнцкіх выбарах

3 апреля 2017

Паводле даных ЦВК пасля апрацоўкі 90 працэнтаў бюлетэняў, Аляксандр Вучыч у першым туры набірае больш як 55 працэнтаў галасоў. Астатнія 10 кандыдатаў не змаглі пераадолець бар'ер 14 працэнтаў. З абраннем на вышэйшую дзяржаўную пасаду Сербіі Аляксандра Вучыча павіншаваў Кіраўнік беларускай дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Мінску пашырэнне адносін з Белградам лічаць важным кірункам знешняй палітыкі. А нядаўні візіт Аляксандра Вучыча ў Беларусь і дасягнутыя дамоўленасці паспрыяюць актывізацыі двухбаковых адносін.