Перадвыбарныя дэбаты ва Украіне ператварыліся ў сольнае выступленне Пятра Парашэнкі

14 апреля 2019
Дзеючы прэзідэнт зараз у канферэнц-холе стадыёна "Алімпійскі" адказвае на пытанні журналістаў. Пасля гэтага ён вернецца на сцэну, усталяваную прама перад спарткомплексам, каб выступіць перад сваімі прыхільнікамі. Іх перад "Алімпійскім" сабраліся сотні.

Апанент Парашэнкі - Уладзімір Зяленскі -  не прыехаў на стадыён. Пра гэта ён раней заяўляў не аднойчы, адзначаючы, што ён будзе праводзіць дэбаты на стадыёне, як і планавалася раней, 19 красавіка.

Штаб Парашэнкі заявіў, што паводле закона ў гэты дзень дэбаты павінны праводзіцца ў тэлестудыі. Там Зяленскага і будзе чакаць дзеючы прэзідэнт у наступную пятніцу.