Папярэднія вынікі: у Германіі на выбарах у бундэстаг лідзіруюць сацыял-дэмакраты

27 сентября 2021

Германію чакае ўзрушэнне і змена палітычнага курсу. У краіне завяршыўся падлік галасоў на парламенцкіх выбарах. На першым месцы  Сацыял-дэмакратычная партыя - 25,7 % галасоў і яе лідар   Олаф Шольц. На гэты момант гэта найбольш верагодны пераемнік Ангелы Меркель. Ён  спадзяецца да Раства скончыць перамовы аб фарміраванні новага ўрада. Блок Хрысціянска-дэмакратычнага і Хрысціянска-сацыяльнага саюзаў заняў другое месца - з горшым вынікам у гісторыі. Пры гэтым партыя Меркель ХДС пацярпела зруйнавальнае паражэнне ў яе ўласнай акрузе, па якой яна абіралася ў бундэстаг на працягу 30 гадоў. "Зялёныя" атрымліваюць ледзь больш як 14 %, Свабодная дэмакратычная партыя - 11 з паловай, "Альтэрнатыва для Германіі" - 10.  Левыя ўпершыню з 2002 года не пераадольваюць пяціпрацэнтны бар'ер па партыйных спісах. Выніковыя даныя будуць апублікаваны прыкладна праз два тыдні.