Свята Богаяўлення адзначылі ў Ватыкане

7 января 2019

Падчас пропаведзі на плошчы Святога Пятра Папа Рымскі Францыск павіншаваў са святам усіх хрысціян, якія адзначаюць Раство Хрыстовае паводле юліянскага календара. Гэта праваслаўныя вернікі і католікі ўсходніх цэркваў. Пантыфік звярнуўся да вернікаў з сардэчнымі і братэрскімі віншаваннямі. Таксама падчас пропаведзяў ён нагадаў аб хрысціянскай агульнасці.

Напярэдадні Папа Рымскі Францыск правёў у Ватыканскай базіліцы ўрачыстую імшу з нагоды свята Богаяўлення, якое зараз адзначаецца католікамі.