Урад Чэхіі складае свае паўнамоцтвы

2 мая 2017

Пра гэта сёння заявіў прэм'ер-міністр краіны. Паводле слоў Багуслава Саботкі, прычынай такога кроку сталі падазрэнні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў кіраўніком Мінфіна Андрэем Бабішам, якія ён не змог растлумачыць належным чынам. Бабіш таксама бізнесмен і мільярдэр. Згоду на адстаўку Кабінета міністраў павінен яшчэ даць прэзідэнт Чэхіі Мілаш Земан.