У Ратамцы адкрыўся новы інтэрнат для настаўнікаў

11 февраля 2022

Новы сацыяльна значны аб'ект у сістэме адукацыі цэнтральнага рэгіёна! Сёння ў Ратамцы адкрыўся новы інтэрнат для настаўнікаў. У будынку, дзе 34 пакоі, будуць пражываць у асноўным маладыя спецыялісты. Яны працуюць у дзіцячых садках і школах Заслаўя, Ждановічаў і Ратамкі. Бытавыя ўмовы новага інтэрната пасля адкрыцця ацаніў і губернатар Мінскай вобласці Аляксандр Турчын. Паводле яго слоў, рашэнне жыллёвага пытання для моладзі усіх раёнаў заўсёды будзе прыярытэтным

Абнаўленне аўтапарка

І яшчэ сацыяльна значныя пераўтварэнні для жыхароў Мінскага раёна, якія карыстаюцца грамадскім транспартам. Аўтапарк калясталічнага рэгіёна сёлета папоўняць 18 новых аўтобусаў МАЗ.