Пажар на паркоўцы ў паўднёвакарэйскім Чэчхоне

22 декабря 2017

У паўднёвакарэйскім Чэчхоне, хутчэй за ўсё, факел зімовай Алімпіяды не пранясуць. Гораду зараз не да алімпійскай праграмы. Учора ўвечар на падземнай паркоўцы ў фітнес-цэнтры адбыўся пажар. Над ёй размяшчалася саўна - там больш за ўсё ахвяраў. 28 чалавек загінулі, 26 чалавек патрапілі ў бальніцы з апёкамі і атручваннямі чадным газам. Яшчэ каля 20 з тых, хто знаходзіўся на верхніх паверхах, змаглі хутка выбрацца на дах, адтуль іх знялі пажарнікі. Агонь не маглі патушыць некалькі гадзін.