Спробы Майдана ў Сербіі працягваюцца

25 декабря 2023

24 снежня некалькі тысяч прыхільнікаў апазіцыйнай празаходняй партыі "Сербія супраць насілля" пайшлі на штурм будынка адміністрацыі ў Бялградзе. Яны білі шкло, палілі фаеры і перакрывалі рух. Паведамлялася і аб сутыкненнях з паліцыяй побач з выбаркамам.

Прэзідэнт Аляксандр Вучыч выступіў перад нацыяй з экстранным зваротам. Ён заявіў, што размовы аб рэвалюцыі не ідзе. Паліцыя поўнасцю трымае сітуацыю пад кантролем. Затрыманы  больш чым 35 мітынгоўцаў, пацярпелі двое паліцэйскіх. Прэзідэнт Вучыч паабяцаў не дапусціць насілля і эскалацыі напружанасці. Сербскі лідар падкрэсліў, што пратэсты апазіцыі і яе правакацыйныя выказванні не будуць мець ніякага выніку, бо ў краіне "ўлада змяняецца толькі на выбарах".