Палякі абвінавачваюць кіруючую партыю ў росце цэн

11 апреля 2023

У Польшчы - чарговая акцыя супраць падаражэння жыцця. На будынках, агароджах, прыпынках з'яўляюцца банеры з надпісам "Права і справядлівасць" - роўна дарагоўлі". Знакі, якія абвінавачваюць кіруючую партыю ў росце кошту жыцця, жыхары размяшчаюць на сваіх дамах і аўтамабілях. У Лодзе, Кракаве, Катавіцэ, Варшаве такіх з'яў усё больш.

Акцыі прысвечаны нават інтэрнэт-сайт, дзе прыводзіцца параўнанне цэн на асноўныя прадукты харчавання 2015 і 2023 года. Так, яйкі для палякаў падаражэлі за гэты час у паўтара раза, а цукар - больш як ўдвая! У цэлым рост цэн за гэты перыяд, па падліках аўтараў, склаў больш як 100 працэнтаў.