Польскі еўрадэпутат Януш Корвін-Міке заклікаў Брусель вярнуць смяротную кару для тэрарыстаў

30 марта 2016

У эфіры тэлеканала TVP на пытанне, што рабіць з экстрэмістамі, ён адказаў: "Вешаць". Акрамя таго, Корвін-Міке заявіў, што нельга паказваць баевікам свой страх і лепш было б умаўчаць аб атаках, каб не рэкламаваць іх.

Таксама еўрадэпутат лічыць, што ў ЕС неабходна вярнуць права насіць зброю, каб кожны чалавек мог сам сябе абараніць. Нагадаем, 22 сакавіка ў Бельгіі адбылася серыя тэрактаў, дзе загінулі 32 чалавекі і больш як 300 былі параненыя.