Польшча закрыла ўсе консульствы ва Украіне з-за надзвычайнага здарэння ў Луцку

29 марта 2017

Уначы будынак польскага консульства ў гэтым горадзе абстралялі з гранатамёта. Снарад трапіў у службовае памяшканне. Ніхто не пацярпеў. Афіцыйная Варшава запатрабавала ад Кіева тлумачэнняў наконт інцыдэнту і заявіла ноту пратэсту. СБУ ўбачыла ў атацы "расійскі след". Прэзідэнт Пётр Парашэнка даручыў сілавым ведамствам узмацніць ахову дыпустаноў, а таксама прапанаваў кіраўніку Польшчы Анджэю Дуду прыцягнуць да расследавання польскіх спецыялістаў.