Польшча нарошчвае агрэсію

10 августа 2023

Варшава размесціць на польска-беларускай мяжы 10 тысяч вайскоўцаў. Аб гэтым паведаміў міністр нацыянальнай абароны краіны Блашчак. Галоўнай прычынай называюцб нібы міграцыйны крызіс. Але разам з тым чыноўнік заяўляе, што польская армія актыўна развіваецца і ўзбройваецца: "На працягу двух гадоў у нас будзе наймацнейшая армія ў Еўропе". На гэты момант колькасць узброеных сіл Польшчы складае 170 тысяч чалавек. І афіцыйная рыторыка Варшавы, якая апраўдвае эскалацыю агрэсіі ля нашай мяжы мігрантамі, з ваеннымі замашкамі Польшчы ніяк не супастаўляецца.