Польшча пачынае прымусовую мілітарызацыю насельніцтва

14 апреля 2023

У добраахвотна-прымусовым парадку. Польшча пачынае прымусовую мілітарызацыю насельніцтва. У Мінабароны краіны запусцілі навучальны праект для грамадзянскіх "Трэніруйся як салдат" у рамках створанай увосень праграмы трэніровак выхаднога дня.

Новы праект разлічаны на 16 дзён навучання практычным навыкам вайскоўца. Пры гэтым праграма сканчаецца ваеннай прысягай, а кожны ўдзельнік атрымае ўзнагароду за навучанне ў якасці радавога салдата запасу.

Акрамя таго, як паведаміла Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы, да такой "добраахвотнай мабілізацыі" прыцягваюцца асобы ва ўзросце ад 15 гадоў.