Паліцыя Харватыі знайшла фургон, у якім перавозілі 70 мігрантаў

19 декабря 2016

40 чалавек  экстранна шпіталізавалі  з атручэннем угарным газам. Некаторыя з іх  былі без прытомнасці. Нелегалы прызналіся, што не елі  5 дзён. Між тым двух грамадзян Балгарыі  адшукваюць за кантрабанду мігрантаў. Летась балканскім маршрутам у Заходнюю Еўропу прыбылі  больш за мільён  бежанцаў.