Паліцыя Канады прад'явіла абвінавачанні 27-гадоваму студэнту па справе аб страляніне ў мячэці

31 января 2017

Паліцыя Канады прад'явіла абвінавачанні 27-гадоваму студэнту Аляксандру Бісанэту па справе аб страляніне ў мячэці ў Квебеку. Яго абвінавачваюць у забойстве шасці чалавек і спробе забойства яшчэ пяці. Як паведамляюць СМІ, Бісанэт вывучаў паліталогію і антрапалогію ва Універсітэце Лаваля, кампус якога знаходзіцца за тры кіламетры, дзе і адбылася страляніна. Дома ў Бісанэта знайшлі розную зброю, у тым ліку аўтамат Калашнікава. Разам з абвінавачваным адразу пасля нападу быў затрыманы мужчына мараканскага паходжання Махамед Хадзір. Ён праходзіць па справе як сведка.