Паліцыя Індыі затрымала пяцярых супрацоўнікаў фірмы, якая будавала эстакаду ў Калькуце

1 апреля 2016

Узбуджана крымінальная справа па артыкуле "Ненаўмыснае забойства". Напярэдадні ў ажыўленым раёне горада ўпаў мост. 25 чалавек загінулі, дзясяткі атрымалі траўмы. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні прэзідэнту Індыі, родным і блізкім загінуўшых. Паводле папярэдніх звестак, трагедыя здарылася з-за пралікаў у праектаванні або будаўніцтве.