Паліцыя дапытвае ісламскага прапаведніка-радыкала Маркуса Робертсана і шэраг яго паслядоўнікаў

13 июня 2016

Арышты ў Арланда па справе аб крывавым тэракце. Паліцыя дапытвае ісламскага прапаведніка-радыкала Маркуса Робертсана і шэраг яго паслядоўнікаў. Яго вучнем мог быць і Амар Мацін, які ўчыніў страляніну ў начным клубе. Аб гэтым паведамляе Fox News. Паводле звестак праваахоўнікаў, раней Робертсан узначальваў банду рабаўнікоў у Нью-Ёрку. Нагадаем, 12 чэрвеня сын выхадцаў з Афганістана расстраляў паўсотні наведвальнікаў начнога клуба ў Арланда, штат Фларыда. 53 чалавекі пацярпелі.

Адказнасць за тэракт узяла на сябе групоўка "Ісламская дзяржава". Прэзідэнт ЗША Барак Абама аб'явіў у краіне трохдзённую жалобу. Бойня ў начным клубе стала самым кровапралітным выпадкам масавага расстрэлу людзей у Злучаных Штатах.