Паліцыя Брытаніі заводзіць крымінальную справу з-за чарговага неапазнанага беспілотніка

9 января 2019

Ён стаў прычынай прыпынку работы аэрапорта Хітроу. Праз гадзіну, пасля праверак паліцыі, паветраная гавань зноў запрацавала. Нагадаем, аналагічны выпадак адбыўся ў лонданскім Гатвіку. Узлётна-пасадачную паласу закрылі   з-за двух дронаў. Аэрапорт не працаваў некалькі сутак. Радыус зоны, забароненай для квадракоптараў, зараз пашыраны з 1 да 5 кіламетраў.