Прыхільнік "Іслачы" Валерый Калантай стане адным з герояў сюжэта праграмы "Галоўны эфір"

27 марта 2020
Вучыў галоўнага трэнера "Іслачы" Віталя Жукоўскага гісторыі ў школе, адданы клубу, які прадстаўляе Мінскі раён, а ў гэтым сезоне стаў яркім персанажам чэмпіянату Беларусі, трапіўшы ў тэлетрансляцыі розных еўрапейскіх тэлеканалаў. Прыхільнік "Іслачы" Валерый Калантай стане адным з герояў сюжэта праграмы "Галоўны эфір" пра тое, як зараз свет абмяркоўвае наш футбол.