Пахаванне мэра Гданьска адбудзецца 19 студзеня

16 января 2019

Пахаванне мэра Гданьска Паўла Адамовіча адбудуцца 19 студзеня. Згодна з рашэннем прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды, у гэты дзень у краіне абвесцяць нацыянальную жалобу. З 15 студзеня жалоба абвешчана ў Варшаве, а таксама ў Сопаце і некаторых іншых гарадах. 53-гадовы Адамовіч памёр у бальніцы 14 студзеня. Нажавыя раненні яму нанёс 27-гадовы жыхар Гданьска, які нядаўна вызваліўся з турмы. Напад злачынец здзейсніў на сцэне падчас дабрачыннага канцэрта.