Пагром на аўтавакзале ў бразільскім Сан-Паулу

26 октября 2013

Такі вынік мірнай дэманстрацыі анархістаў. У самым пачатку ўдзельнікі акцыі ішлі па вуліцах горада з патрабаваннем да ўладаў увесці бясплатны праезд у грамадскім транспарце. Пазней пачаліся сутыкненні з паліцыяй. Сотні дэманстрантаў пачалі падпальваць аўтобусы, ламаць банкаматы. Вартавыя парадку прымянілі слёзатачывы газ. У выніку затрыманыя некалькі дзясяткаў чалавек. Сама меней адзін паліцэйскі атрымаў раненні.