Падрабязнасці газавай здзелкі ў Брусэлі

31 октября 2014

Кошт на блакітнае паліва для Украіны да канца года - 378 долараў за тысячу кубаметраў. Гэтую інфармацыю пацвердзілі прадстаўнікі расійскай дэлегацыі. Але ў першым квартале 15-га кошт кубаметра газу будзе перагледжаны. Нагадаем, напярэдадні пасля двухдзённых перамоў у бельгійскай сталіцы Расія пагадзілася аднавіць пастаўкі газу ва Украіну. Між тым, Кіеў заявіў аб гатоўнасці выплаціць амаль паўтара мільярда долараў доўгу Газпрому.