Па справе аб тэракце ў Пецярбургу затрыманыя 8 чалавек

7 апреля 2017

Як паведамілі ў Следчым камітэце Расіі, шасцёра арыштаваныя ў Паўночнай сталіцы, яшчэ двое ў Маскве. Пры вобысках у падазроных была канфіскаваная агнястрэльная зброя, боепрыпасы і выбуховае прыстасаванне, аналагічнае таму, што знайшлі ў метро неўзабаве пасля выбуху. Тэракт у панядзелак забраў 14 жыццяў, больш чым 60 чалавек пацярпелі. Меркаваны выканаўца выбуху - 22-гадовы выхадзец з Кыргызстана, грамадзянін Расіі Акбаржон Джалілаў.