Пітэр Мадсен прыгавораны да пажыццёвага зняволення за забойства журналісткі

25 апреля 2018

Дацкі вынаходнік Пітэр Мадсен прыгавораны да пажыццёвага зняволення за забойства журналісткі Кім Валь на борце прыватнай падлодкі. Яе цела знайшлі ў моры. Арыштавалі злачынца ў жніўні, у яго камп'ютары знайшлі больш за 40 ролікаў, дзе катуюць і забіваюць жанчын. Аднак сам Мадсен доўга настойваў, што журналістка загінула з-за няшчаснага выпадку. Асвятлялі судовы працэс больш за сотню рэпарцёраў з 15 краін.