Першыя арышты каталонскіх сепаратыстаў

17 октября 2017

У Іспаніі затрымалі лідараў грамадскіх арганізацый. Жордзі Куішара і Жордзі Санчэса абвінавацілі ў падбухторванні да масавых беспарадкаў падчас падрыхтоўкі рэферэндуму аб незалежнасці рэгіёна. Іх будуць трымаць за кратамі без права выхаду пад заклад. Некалькі соцень чалавек выйшлі на вуліцы Барселоны з патрабаваннем вызваліць палітыкаў. Яшчэ дваіх падазроных у мецяжы - кіраўніка каталонскай паліцыі і яго намесніка - суд пакінуў на волі. Яны таксама сталі фігурантамі справы аб "падбухторванні да непадпарадкавання ўладам". Напярэдадні Мадрыд, які вынікаў рэферэндуму не прызнае, абвясціў Каталоніі апошні ўльтыматум - да чацвярга вызначыцца, ці была абвешчана незалежнасць аўтаноміі.