Першамай адзначаюць у 140 краінах свету

1 мая 2018

У Расіі першыя святкаванні пачаліся ва Уладзівастоку. Калоны працаўнікоў прайшлі па галоўных вуліцах горада. У дэманстрацыі прынялі ўдзел больш як 30 тысяч жыхароў і гасцей сталіцы Прымор'я. Калоны з флагамі, транспарантамі, кветкамі і паветранымі шарамі завяршылі шэсце на цэнтральнай плошчы горада, дзе адразу ж пачаўся святочны канцэрт.