Першамай адзначаюць па ўсім свеце

1 мая 2019

Не ўсюды атмасферу можна назваць святочнай. Прадстаўнікі прафсаюзаў Грэцыі правялі масавую забастоўку. У Афінах не ходзяць аўтобусы, прыпынілася паромная сувязь. Удзельнікі дэманстрацыі ў Балгарыі  запатрабавалі адстаўкі ўрада, а дэманстранты ў Варшаве - выхаду з ЕС. Шэсце нацыяналістычных арганізацый у сталіцы Польшчы сабрала некалькі тысяч чалавек. 

Масавыя акцыі прайшлі і ў Берліне. Галоўная незадаволенасць немцаў - цэны на арэнду жылля, якія за 10 гадоў выраслі амаль удвая.