Перастрэлка ў Маскве

18 ноября 2017

Шэсць чалавек шпіталізаваныя ў выніку перастрэлкі ў рэстаране вежы "Вока", у комплексе "Масква-Сіці". Прычынай канфлікту паміж наведвальнікам рэстарана і аховай комплексу стала заўвага аб няправільнай паркоўцы. Паведамляецца, што зламыснікі былі ў нецвярозым стане і адкрылі агонь па супрацоўніках аховы з траўматычных пісталетаў. Як паведамляе МУС, стралкі з’ехалі на трох аўтамабілях. Вядзецца іх пошук.