Перамовы Вялікабрытаніі з краінамі ЕС аб умовах Брэксіту

24 ноября 2017

Праблема Паўночнай Ірландыі, а таксама фінансавыя пытанні застаюцца самымі цяжкімі ў перамовах Вялікабрытаніі з астатнімі краінамі ЕС аб умовах Брэксіту. Як вядома, амаль 30 тысяч чалавек рэгулярна перасякаюць мяжу паміж Паўночнай Ірландыяй і Рэспублікай Ірландыя, а абодва бакі глыбока ўзаемазвязаны, як у эканамічным, так і ў сацыяльным плане. Аднак галасаванне па Брэксіту прывяло да вялікай нявызначанасці, і зараз людзі, якія працуюць і жывуць па абодва бакі мяжы, адчуваюць усе негатыўныя наступствы перамоў, якія зацягнуліся.