Пекін падрыхтаваў адказ на рашэнне прэзідэнта ЗША ўвесці чарговыя пошліны на шэраг тавараў з Кітая

18 сентября 2018

Пошліны складуць 5 % і 10 % і распаўсюдзяцца на амерыканскія тавары на агульную суму 60 мільярдаў долараў за год. У спіс патрапяць звыш пяці з паловай тысяч найменняў тавараў. Пры гэтым у КНР выказалі надзею, што ЗША спыняць гандлёвую вайну і пяройдуць да дыялогу.