Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу спаўняецца 68 гадоў

20 ноября 2014

Сёння Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу спаўняецца 68 гадоў. Як паведамляецца, свой дзень нараджэння ён адзначыць па-манаску - набажэнствам у падмаскоўным Перадзелкіне. Патрыярх Кірыл працягвае актыўна наведваць епархіі. У сан мітрапаліта ўзведзены ў 1991 годзе. У сувязі са смерцю 5 снежня 2008 Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Алексія Другога мітрапаліт Кірыл быў абраны Месцаахоўнікам Патрыяршага Прастолу, а пазней Памесны Сабор абраў мітрапаліта Кірыла 16-м Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі. З днём нараджэння Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.