Пасажырскі самалёт авіякампаніі Asiana Airlines здзейсніў аварыйную пасадку

14 апреля 2015

Пасажырскі самалёт авіякампаніі Asiana Airlines здзейсніў аварыйную пасадку ў аэрапорце японскага горада Хірасіма. 23 чалавекі атрымалі траўмы. Пасля прызямлення лайнер выкаціўся за межы ўзлётна-пасадачнай паласы. Пасажыраў эвакуіравалі з дапамогай надзіманых выратавальных трапаў. Усяго на борце самалёта, які выконваў рэйс з паўднёвакарэйскага горада Інчхон у Хірасіму, былі 74 пасажыры і 7 членаў экіпажа. Прычыны аварыі высвятляюцца. Паводле папярэдніх звестак, судна магло закрануць наземнае абсталяванне ў раёне ўзлётна-пасадачнай паласы.