Пасажыр мексіканскага лайнера зняў трагедыю з салона самалёта

2 августа 2018

Жахлівае відэа перад катастрофай. Пасажыр мексіканскага лайнера зняў трагедыю з салона самалёта. На кадрах відаць, што паветранае судна ўзлятае ў моцны дождж, бачнасць з ілюмінатара практычна нулявая. Адразу пасля адрыву ад зямлі адбываецца магутны ўдар, камера выпадае з рук і чуваць крыкі ахопленых панікай людзей. Нагадаем, пры падзенні самалёта ніхто са 101 чалавека на борце не загінуў. 25 пасажыраў шпіталізаваныя. Мацней за ўсіх пацярпеў пілот, ён у крытычным стане. Папярэдняя прычына катастрофы - дрэнныя ўмовы надвор’я. Паводле адной з версій, лайнер трапіў у паток моцнага ветру, паводле другой - пры ўзлёце ў судна стукнула маланка. Чорныя скрыні ўжо знойдзеныя. Іх расшыфроўка і пакажа сапраўдную прычыну авіякатастрофы.