Парыж расставіў модныя акцэнты

4 марта 2014

Сёння ў французскай сталіцы завяршаецца Тыдзень моды. Гэтым разам на подыуме былі небывалыя раней спалучэнні: лонданскі шык, міланская раскоша, амерыканская практычнасць і прастата, а таксама традыцыйныя калекцыі ад-куцюр. Адным з самых чаканых шоу не толькі парыжскага Тыдня, але і ўсяго моднага сезона стаў паказ ад Christian Dior. У аснове восеньска-зімовага гардэроба, на думку дызайнера, абавязкова павінна быць спалучэнне паліто і касцюмаў са штанамі, а таксама сукенак з пінжакамі. Частка калекцыі выкананая ў даволі кансерватыўнай колеравай гаме, хоць без модных эксперыментаў таксама не абышлося. Сілуэты ад класічных змяняюцца да меней звыклых.