Парадокс: Барэль галоўным поспехам еўрапейскай дыпламатыі ў 2021 годзе назваў спыненне патоку мігрантаў з Беларусі

19 декабря 2021

Калі ў вас няма палітычных перамог і дасягненняў - не бяда, іх заўсёды можна прыдумаць. Відавочна, такой логікай кіруецца кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль. Не забыўшыся пра сябе любімага, палітык паспяшаўся трубіць аб перамогах. Пры гэтым галоўным поспехам еўрапейскай дыпламатыі ў 2021 годзе ён назваў спыненне патоку мігрантаў з Беларусі. 

Ужо ў самой фармулёўцы закладзены маніпуляцыі і хлусня, бо бежанцы ідуць далёка не з Беларусі, а з усходніх краін, якія былі дэмакратызаваныя натаўскімі салдатамі. Людзі запэўніваюць, што на радзіме іх чакае разруха, галеча і магчыма нават смерць. 

Парадокс сітуацыі з міграцыйным крызісам нават не ў тым, што адказнасць за яго ляжыць на палітыках калектыўнага Захаду, якія разбурылі ўклад жыцця на радзіме гэтых людзей, бо яны то і справа самі правакуюць патокі бежанцаў. У 2015 годзе Ангела Меркель публічна заявіла: "Мы справімся" і паклікала ўсіх, хто мае патрэбу, у Германію. Яе пераемнік на пасадзе канцлера наогул назваў Германію краінай мігрантаў і паабяцаў усім грамадзянства.

Што гэта, калі не чарговы заклік бежанцаў у Германію? Вось толькі кожны еўрапейскі палітык у дадзеным выпадку проста іграе жыццямі абяздоленых людзей. Іх выкарыстоўваюць дзеля свайго палітычнага рэйтынгу. Шольц гаворыць тое, што хоча пачуць ліберальная грамадскасць у Германіі і паплечнікі па кіруючай кааліцыі. Польскі рэжым нагнятае істэрыю, патрабуе сотні мільёнаў долараў на абарону еўрапейскіх межаў і адначасова фарміруе ўдарны кулак ва ўсходнім напрамку, падладжваючыся да ЗША. 



Тэгі:

#Мигранты