Адвод цяжкага ўзбраення працягваецца

19 февраля 2015

Украіна просіць ААН і ЕС увесці ў Данбас міратворчы кантынгент. Зварот прыняў Савет нацбяспекі і абароны краіны. Рашэнне за Вярхоўнай радай. Сёння становішча ў рэгіёне па тэлефоне абмеркавалі лідары "нармандскай чацвёркі". Прэзідэнты выказалі падтрымку місіі АБСЕ, якая кантралюе выкананне мінскіх дамоўленасцяў. Паводле слоў назіральнікаў, адвод цяжкага ўзбраення працягваецца. Працэс павінен завяршыцца праз два тыдні. Аднак на першым плане зараз - эканоміка. Яна скарацілася на 7,5%, а ўзровень вытворчасці ўпаў больш як на 20. Сёння кіраўнік Нацбанка Украіны анансавала рост цэн на блакітнае паліва. Сёлета газ для насельніцтва падаражэе амаль у чатыры разы. Гэта адна з умоў МВФ для выдзялення Кіеву першага траншу новай крэдытнай праграмы.