Адкрыццё Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра не будзе такім маштабным і дарагім, як раней

2 августа 2016

Па словах прадзюсара цырымоніі Марка Баліча, шоу пройдзе на легендарнай "Маракане" ў пятніцу, і гэта пры вельмі складанай фінансавай сітуацыі ў Бразіліі. Пышнасцю паказу арганізатары ахвяравалі на карысць сучаснасці і стылю. Прыкладны бюджэт адкрыцця Алімпіяды - 20 мільёнаў долараў. Для параўнання: Лондан патраціў на сваё шоу 42 мільёны.

Дарэчы, Алімпійскія гульні ў Рыа яшчэ задоўга да пачатку паспелі стаць аднымі з самых скандальных у гісторыі: адхіленні ад удзелу спартсменаў, няспраўныя спартыўныя аб'екты, неабуладкаванае жыллё, брудная вада, яшчэ і пагроза віруса Зіка. Праўда, наконт апошняга балельшчыкам не варта турбавацца. Міністэрства аховы здароўя Бразіліі запэўнівае, што тэсты не зафіксавалі ніводнага выпадку захворвання. У дадатак перад Гульнямі вуліцы Рыа апырскваюць спрэем ад камароў.