ААН чакае запаволення росту сусветнай эканомікі

5 января 2024

Тэмпы росту сусветнай эканомікі запаволяцца - такі прагноз экспертаў ААН. Высокія працэнтныя стаўкі, далейшая эскалацыя канфліктаў, вялы міжнародны гандаль і кліматычныя катастрофы ствараюць сур'ёзныя перашкоды для глабальнага росту. Паводле дакладу, па выніках 2023 года ён складзе 2,7 %. Аднак прагноз на 2024 год паніжаны да 2,4 %. Паводле даных ААН, сусветная эканоміка яшчэ не пакінула небяспечнай зоны, якая можа прывесці да рэцэсіі. А тэмпы росту глабальнай эканомікі дагэтуль ніжэйшыя за дапандэмійныя паказчыкі.