Абвешчаныя пераможцы 69 Канскага кінафестывалю

23 мая 2016

Залатую пальмавую галіну атрымаў брытанскі рэжысёр Кен Лоўч за фільм "Я, Дэніэл Блейк". Гэта сацыяльная драма аб лёсе "маленькага чалавека". Гран-пры заваявала карціна канадца Ксаўе Далана "Гэта ўсяго толькі канец свету". Найлепшым акцёрам прызнаны іранец Шахаб Хасейні за ролю ў фільме "Коміваяжор". Гэта карціна таксама атрымала ўзнагароду за найлепшы сцэнарый. Прыз за найлепшае выкананне жаночай ролі ў філіпінскай актрысы Жаклін Хасэ за галоўную ролю ў фільме "Мама Роза". Нагадаем, у асноўнай конкурснай праграме быў 21 фільм.