Агульнанацыянальны пратэст у Калумбіі сёння прадоўжыцца

21 ноября 2019

З-за гэтага яшчэ напярэдадні ўлады закрылі ўсе сухапутныя межы ў краіне. На вуліцы Багаты могуць выйсці сотні тысяч чалавек. Чакаюцца адразу некалькі вялікіх акцый, у якіх будуць удзельнічаць розныя сацгрупы. У многіх гарадах прафсаюзы абяцалі правесці маршы супраць працоўных рэформаў, а студэнты маюць намер звярнуць увагу на недахоп фінансавання ўніверсітэтаў. З-за забастоўкі могуць увесці каменданцкую гадзіну.