Абломкі могуць належаць Боінгу-777, які прапаў два гады таму

3 марта 2016

Абломкі, знойдзеныя напярэдадні ў Мазамбіку, могуць з высокай доляй верагоднасці належаць Боінгу-777, які прапаў два гады таму. Такое заключэнне зрабіў міністр транспарту Малайзіі, засноўваючыся на фатаграфіях. Кіраўнік ведамства адзначыў, што раён, дзе была знойдзеная дэталь, адпавядае разлічанай экспертамі зоне. Нагадаем, рэйс 370 Куала-Лумпур - Пекін знік 8 сакавіка 2014 года. На борце было 239 чалавек.