А. Лукашэнка: Школа не можа быць па-за палітыкай

25 августа 2021

У Беларусі трэба перазагрузіць сістэму адукацыі. Такую задачу паставіў Прэзідэнт, звяртаючыся да ўдзельнікаў Рэспубліканскага педсавета.

Дэлегатамі сталі каля тысячы педагогаў з усёй краіны. Аляксандр Лукашэнка адзначыў вялікую ролю настаўніка. Падзеі мінулага года прымусілі па-новаму зірнуць на місію педагога. Яго значнасць у лёсе народа і краіны ўзрасла ў шмат разоў. Прэзідэнт упэўнены: без настаўніка няма дзяржавы. І даручыў навесці ў школе парадак. Толькі тады ён будзе і ў дзяржаве, адзначыў Аляксандр Лукашэнка. І гэта стане галоўным стандартам у адукацыі на перспектыву. А ў цэлым увесь наступны год прысвецяць удасканаленню нацыянальнай сістэмы адукацыі. 

Што да зместу школьных праграм, Прэзідэнт даручыў завяршыць усе эксперыменты з падручнікамі, тым больш што іх не заменяць ніякія гаджэты. Трэба павышаць прэстыж рабочых прафесій. Гэтую задачу  Прэзідэнт назваў стратэгічнай, а таксама заклікаў выпрацаваць адзіны стандарт для школ: ад арганізацыі ўрокаў да выгляду вучняў і настаўнікаў. Многія важныя рашэнні замацуе абноўлены Кодэкс аб адукацыі, яго неўзабаве прыме парламент. Але спачатку ўсе прынцыповыя навацыі яшчэ раз вынесуць для абмеркавання на ўзровень Прэзідэнта.