Абломкі А321 перавязуць у аэрапорт Каіра на працягу двух дзён

13 ноября 2015

Абломкі расійскага А321 будуць перавезеныя з месца крушэння ў аэрапорт Каіра на працягу двух дзён - паведамляе Мінавіяцыі Егіпта. У выпадку неабходнасці эксперты правядуць дадатковы аналіз матэрыялаў. Апошнія сем секунд запісу бартавога самапісца - старонні шум - адправяць у адну з дзяржаў-вытворцаў самалёта, каб прааналізаваць гук з дапамогай сецыяльнага абсталявання. І сёння амерыканскі тэлеканал FoxNews - са спасылкай на ўласныя крыніцы - паведаміў, што на борце расійскага аэробуса ў Егіпце спрацаваў таймер-актыватар. Яго, нібы, устанавілі на дзве гадзіны. Бомбу, паводле адной з версій, заклалі тыя, хто абслугоўваў лайнер перад вылетам, у паліўнай сістэме самалёта або побач з ёй. Нагадаем, аэробус Кагалымавія пацярпеў крушэнне 31 кастрычніка на Сінаі. Загінулі 224 чалавекі.