Новы прэм'ер Туманнага Альбіёна сфарміравала склад урада

14 июля 2016

Яна вызначылася. Новы прэм'ер Туманнага Альбіёна сфарміравала склад урада. Так, МЗС Вялікабрытаніі ўзначаліў былы мэр Лондана і лідар кампаніі еўраскептыкаў на рэферэндуме па Брэксіце Борыс Джонсан.

На гэтай пасадзе ён змяніў Філіпа Хаманда, які з гэтага часу галоўны па фінансах Каралеўства. Пытаннямі Брэксіта - для гэтага нават створана новае ведамства - зоймецца Дэвід Дэвіс. Пасада кіраўніка Міністэрства абароны засталася за Майклам Фэланам.

Кіраваць МУС ізноў даручана жанчыне - зараз гэта Амбер Рад, якая раней займала пасаду міністра энергетыкі. Нагадаем, учора каралева Лізавета Другая прыняла прашэнне Дэвіда Кэмерана аб адстаўцы з пасады прэм'ер-міністра краіны. А новы кіраўнік урада Тэрэза Мэй ужо пачынае асвойвацца на новым месцы жыхарства на Даўнінг-стрыт, 10.