Новым кіраўніком Еўрапарламента абраны італьянскі кансерватар Антоніа Таяні

18 января 2017

63-гадовы палітык быў прэс-сакратаром Сільвіа Берлусконі і еўракамісарам па транспарце, а пазней - прамысловасці і бізнесе. Сапернікам Таяні ў чацвёртым туры быў яго суайчыннік Джані Пітэла. Нагадаем, Еўрапарламент можа блакіраваць або ўносіць змены ў заканадаўства, за ім і апошняе слова ў пагадненні аб выхадзе Вялікабрытаніі з Еўрасаюза.