Рэзалюцыю аб стварэнні асобнай ад Іспаніі рэспублікі адобрыў мясцовы парламент. У Барселоне рашэнне жэнералітата аб незалежнасці аўтаноміі віталі тысячы чалавек.
Рэакцыя Мадрыда не прымусіла сябе доўга чакаць. Сенат зацвердзіў прымяненне 155 артыкула Канстытуцыі каралеўства. Яна прадугледжвае адхіленне ўрада Каталоніі і ўвядзенне прамога кіравання ў рэгіёне з Мадрыда. Пры гэтым ні адна дзяржава Еўрасаюза не выказвае падтрымкі дзеянням каталонскіх улад.













