Новыя падрабязнасці трагедыі на ралі ў Іспаніі

6 сентября 2015

Паводле папярэдніх звестак, гоншчык уляцеў у натоўп гледачоў з-за таго, што не разлічыў хуткасць на павароце і страціў кіраванне. Загінулі 6 чалавек, у тым ліку дзіця і цяжарная жанчына. Пацярпелі 10, сярод іх 5 дзяцей, 3 з якіх атрымалі цяжкія траўмы. Стан некалькіх чалавек урачы ацэньваюць як крытычны. Спаборніцтвы ў выніку вырашылі адмяніць.