Новыя падрабязнасці тэракта ва Украіне

27 июня 2017

Палкоўнік галоўнага ўпраўлення разведкі ўкраінскага Міністэрства абароны, які загінуў у цэнтры Кіева, курыраваў ахову Дзяніса Вараненкава (гэта экс-дэпутат расійскай Дзярждумы, забіты ва ўкраінскай сталіцы напрыканцы сакавіка). Аб гэтым паведамляюць украінскія інфармацыйныя агенцтвы са спасылкай на крыніцы ў абаронным ведамстве. Нагадаем, гэтай раніцай аўтамабіль палкоўніка Максіма Шапавала ўзляцеў на паветра ў цэнтры Кіева. У выніку выбуху таксама пацярпелі выпадковыя прахожыя. Расследаваннем тэракта займаецца Ваенная пракуратура Украіны.